1 жніўня, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Восем аб'ектаў пахавання адходаў пабудуюць у Віцебскай вобласці да 2016 года, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Віцебскім абласным камітэце прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.
Аб'екты пахавання будуць пабудаваны ў бягучай пяцігодцы ў адпаведнасці з праграмай "Чысты горад" Рэгіянальнай праграмы інавацыйнага і інвестыцыйнага развіцця Віцебскай вобласці на 2011-2015 гады ў Віцебску, Глыбокім, Богушэўску Сенненскага раёна, Лепелі, Чашніках, Оршы, Наваполацку і Паставах. У першых пяці населеных пунктах рэалізаваць дадзеныя праекты плануецца ўжо ў бягучым годзе, у астатніх - на працягу бліжэйшых трох гадоў. На гэтыя мэты з абласнога бюджэту, прадугледжанага на ахову навакольнага асяроддзя, выдзелена Br8,6 млрд. Акрамя таго, будаўніцтва аналагічнага аб'екта ў 2015 годзе плануецца ў Шуміліна.
У першым паўгоддзі бягучага года ў Віцебскай вобласці здабыта 60,5 тыс. т другасных матэрыяльных рэсурсаў (ДМР). Заданні Дзяржаўнай праграмы па зборы (нарыхтоўцы) і перапрацоўцы другаснай сыравіны ў Рэспубліцы Беларусь на 2009-2015 гады выкананы па нарыхтоўцы будаўнічых адходаў, асфальтабетону і тэкстылю. Не выкананы заданні па чатырох відах ДМР: макулатуры нарыхтавана 31,7% ад задання, шклабою - 10,9% адпаведна, шын - 16,2%, пластмас - 28,8%. Не вырашана належным чынам таксама пытанне па зборы буйнагабарытных адходаў ад насельніцтва.
За 2011 год у вобласці ўтварылася 1983,6 тыс. куб. м камунальных адходаў, з якіх 1502,3 тыс. куб. м, або 76,8%, складаюць камунальныя адходы ад насельніцтва. Для іх пахавання ў рэгіёне маецца 26 палігонаў цвёрдых камунальных адходаў (ЦКА) і 493 міні-палігона. Усе палігоны ЦКА зарэгістраваны ў рэестры аб'ектаў пахавання і маюць ліцэнзіі Мінпрыроды на права пахавання адходаў. Таксама ў вобласці дзейнічае 18 сартавальных станцый (пунктаў дасартавання), для збору адходаў устаноўлена амаль 17 тыс. кантэйнераў, з якіх 4,2 тыс. прызначаны для раздзельнага збору.
БЕЛТА
Восем аб'ектаў пахавання адходаў пабудуюць у Віцебскай вобласці да 2016 года
1.8.20120 праглядаў