13 красавіка, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Восем пажараў за тры дні адбылося ў Віцебскай вобласці з-за выпальвання сухой травы, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА прэс-сакратар УМНС Марына Фандо. Тры пажары зафіксаваны ў Лепельскім раёне, два - у Бешанковіцкім, па адным - у Верхнядзвінскім, Браслаўскім і Пастаўскім раёнах. У Лепельскім раёне ў вёсцы Матырына з-за выпальвання сухой расліннасці згарэлі два сараі, жылы дом ратавальнікам удалося абараніць ад агню. На шчасце, пры пажарах з людзей пакуль ніхто не пацярпеў. Марына Фандо дадала, што спецыяльным выпальваннем сухой расліннасці ў асноўным займаюцца пенсіянеры і дачнікі. Віцебскае абласное ўпраўленне МНС звяртаецца да жыхароў вобласці з заклікам не выпальваць сухую траву. Гэта шкодзіць прыродзе і можа прывесці да гібелі людзей.-0-

БЕЛТА