У сваім звароце да маладых грамадзян Віталь Жыгімонт адзначыў, што атрыманне пашпарта — гэта не толькі важны этап сталення, але і пачатак адказнага шляху, звязанага з правамі і абавязкамі перад краінай.
Праграма мерапрыемства была насычанай і разнастайнай. У фармаце інтэрактыўнай гульні дзеці праверылі свае веды Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, змаглі задаць наўпрост пытанні пракурору раёна пра школу, пра мары, пра патрыятызм.
Кульмінацыяй урачыстасці стала прыняцце прысягі юнага грамадзяніна Рэспублікі Беларусь. З гордасцю і шчырасцю школьнікі паабяцалі быць годнымі грамадзянамі сваёй краіны, паважаць яе законы і традыцыі.
Завяршылася мерапрыемства выкананнем песні «Мы — маладыя!», якая стала яркім акордам свята і сімвалам адзінства.
Васьмікласнікам гімназіі ва ўрачыстай абстаноўцы ўручыў пашпарты пракурор Лепельскага раёна Віталь Жыгімонт
14.3.20250 праглядаў