8 кастрычніка, Віцебск /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Аднаўленне сарванай ветрам даху пачалося ў Полацку, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА дырэктар УКБ Полацкага гарвыканкама Галіна Бельская.
Распараджэннем гарвыканкама створаны штаб па ліквідацыі наступстваў стыхійнага бедства. Тэрыторыя, прылеглая да помніка культуры, ачышчана ад рэштак сарванага даху. Да ўдзелу ў работах прыцягваліся полацкія будаўнікі, супрацоўнікі жыллёва-камунальнай гаспадаркі і работнікі Нацыянальнага музея-запаведніка, у склад якога ўваходзіць Сафійскі сабор. Пашкоджаныя месцы даху ўжо пакрыты плёнкай, каб абараніць унутранае ўбранне храма і яго ўнікальны орган.
Галіна Бельская нагадала, што ў Сафійскім саборы на працягу некалькіх апошніх гадоў вядзецца рэканструкцыя, у тым ліку даху. Паводле яе слоў, выпрабаванні моцным ветрам адрамантаваныя нясучыя канструкцыі вытрымалі.
Як паведамлялася, у суботу 6 кастрычніка моцны вецер, хуткасцю 28 метраў у секунду сарваў каля 300 кв.м даху на Сафійскім саборы ў Полацку. Шкода, нанесеная стыхіяй, падлічваецца.-0-
БЕЛТА
Аднаўленне сарванай ветрам даху Сафійскага сабора пачалося ў Полацку
8.10.20120 праглядаў