Вось і скончыўся буйны турнір па валейболе сярод мужчын і жанчын, на якім былі прадстаўлены 8 мужчынскіх і 5 жаночых каманд — больш за 100 гульцоў.
Валейбалісты правялі 20 гульняў у жанчын і 56 — у мужчын. Трэба сказаць, лепельчане годна праявілі сябе, паказаўшы, што яны ўмеюць з карысцю праводзіць вольны час і актыўна займаюцца спортам. Успяховаму правядзенню турніру спрыяў баявы дух, спартыўны азарт і добры настрой яго ўдзельнікаў. Каманды ў чарговы раз атрымалі магчымасць наладзіць сяброўскія сувязі паміж работнікамі розных арганізацый, пагутарыць адзін з адным не толькі ў рабочай абстаноўцы, але і на спартыўнай пляцоўцы.
У ходзе барацьбы судзейскаму складу ўдалося вызначыць лепшых.
Узнагароду вышэйшай пробы сярод жаночых каманд атрымала каманда гімназіі імя І.М.Ерашова.
места заняла каманда Лепельскага лясгаса, место ў нялёгкай барацьбе дасталася камандзе Лепельскай ЦРБ.
Сярод мужчын першае месца заваявала каманда Лепельскага РЭС, место занялі хлопцы каманды Белтэлекама, место — Лепельскага ЛГАТК.
Лепшымі гульцамі прызнаны Мар'яна Жыгімонт (гімназія імя.І.М.Ерашова) і Вадзім Жылінскі (Лепельскі РЭС).
Усе прызёры і намінанты, без выключэння, атрымалі свае ўзнагароды. Турнір паказаў, што такія мерапрыемствы патрэбны ўсім, яны збліжаюць і аб'ядноўваюць. Самі ўдзельнікі адзначылі добрую арганізацыю.