Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 13 студзеня на прыёме ад імя Прэзідэнта Беларусі на стары Новы год падкрэсліў адзінства беларусаў пры ліквідацыі наступстваў моцных снегападаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Звяртаючыся да прысутных, Прэзідэнт сказаў: "Па сутнасці, мы ўсе служым Айчыне, рухаючы Беларусь наперад канкрэтнымі справамі ў эканоміцы, адукацыі, ахове здароўя, культуры, спорце, дзяржаўным кіраванні. Гэта штодзённая праца". Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што прадстаўнікі ўсіх пералічаных катэгорый у святочныя дні не адпачывалі, былі на пасту.
- "Мы ўсе служым Айчыне". Лукашэнка адзначыў заслугі тых, хто рухае Беларусь наперад канкрэтнымі справамі
- Лукашэнка пра Год беларускай жанчыны: упершыню выбралі не проста тэму года, а яго сімвал
"Асабліва мне спадабаўся ваш парыў па снегаачыстцы нашай краіны. Журналісты неяк жартам падавалі ўсё гэта. Але ў гэтым жарце ёсць доля праўды, і нямала доля. Вось так мы павінны быць заўсёды - адзіныя. Не ныць, не стагнаць (такiя былі, вядома, трохі, але былі)", - заявіў кіраўнік дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка заклікаў усіх у поўнай меры адчуць радасць ад па-сапраўднаму зімовага надвор'я, бо ў Беларусі такое здараецца далёка не кожны год. "Да бацькоў і мам хацеў бы звярнуцца і папрасіць іх: разам з дзецьмі - у снег, на вуліцу! Няхай яны запомняць гэту зіму. Клімат змяніўся, вы гэта ведаеце. І не факт, што ў наступным годзе ці яшчэ калісьці будуць такія цудоўныя зімы. Гэта сапраўдная зіма, якую падарыў нам Гасподзь напярэдадні Новага года і пасля яго", - сказаў Прэзідэнт.