Уцягванне ў гаспадарчы абарот і знос невыкарыстоўваемай альбо неефектыўна выкарыстоўваемай маёмасці – адзін з важных напрамкаў дзейнасці суб'ектаў гаспадарання ў межах Года добраўпарадкавання. Аб тым, як ідуць гэтыя мерапрыемствы ў Віцебскай вобласці і якія меры дапамогуць выканаць устаноўленыя заданні ў поўным аб'ёме, ішла размова на пасяджэнні аблвыканкама.
Агульная плошча аб'ектаў нерухомасці, якія знаходзяцца ў уласнасці вобласці і яе адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак, складае 9371,71 тыс. кв. м. З іх: здадзена ў арэнду каля 2,6 %; перададзена па дагаворах бязвыплатнага карыстання – больш за 10 %. Удзельная вага невыкарыстоўваемых плошчаў – амаль 10 %.
У 2024 годзе ўцягнута ў гаспадарчы абарот і знесена каля 670 аб'ектаў нерухомасці; больш за 120 прададзена, з іх 73 – за адну базавую велічыню.
Як станоўчы адзначаны досвед працы Віцебска і Віцебскага раёна, дзе ў гаспадарчы абарот уцягнулі адпаведна 27 і 11 будынкаў.
У поўным аб'ёме вобласць выканала план па зносе 230 аб'ектаў камунальнай уласнасці.
Старшыня камітэта дзяржмаёмасці аблвыканкама Пётр Карабач – завастрыў увагу, што першачарговыя меры варта прымяняць да зносу аварыйных будынкаў і збудаванняў. Існуе іх пералік.
У 2025 годзе неабходна ўцягнуць у гаспадарчы абарот, знесці і выкарыстаць у уласных мэтах 1015 аб'ектаў нерухомасці. Нельга скідаць з рахункаў якасць праведзеных работ, уборку будаўнічых адходаў, рэкультывацыю вызваленых зямельных участкаў.