Беларуская сістэма аховы здароўя спраўляецца з галоўнай задачай у сувязі з COVID-19 - аказаць меддапамогу ўсім, хто мае патрэбу, заявіў афіцыйны прадстаўнік Сусветнай арганізацыі аховы здароўя ў Беларусі Батыр Бердыклычаў на сустрэчы ў Мінздаве ў сувязі з завяршэннем яго працы на гэтай пасадзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Эпідэмія COVID-19 - гэта сур'ёзны выклік і свайго роду экзамен не толькі для Беларусі, але і для ўсяго свету, - сказаў Батыр Бердыклычаў. - Цяпер назіраецца другі ўздым захворвання. Чакаецца, што гэтая так званая другая хваля будзе цяжкая. Гэта кладзецца велізарнай нагрузкай і на сістэму аховы здароўя, і на эканоміку краіны ў цэлым. Гэтая праблема актуальная для ўсіх краін".
Што тычыцца Беларусі, то тут, па яго словах, спраўляюцца з сітуацыяй. "Важная задача сістэмы аховы здароўя краіны - забяспечыць неабходную медыцынскую дапамогу, каб усе людзі, якія маюць патрэбу, маглі атрымаць яе своечасова. Для гэтага ў сістэме аховы здароўя праводзіцца вялікая праца, і на сённяшні дзень сістэма ў стане справіцца з узрастаючай нагрузкай", - сказаў ён.
Наконт крытыкі ў бок беларускага шляху барацьбы з каранавірусам Батыр Бердыклычаў заўважыў, што існуюць пэўныя моманты, не заўсёды медыцынскія, якія патрабуюць дадатковай увагі, але разам з тым сістэмай аховы здароўя, медыцынскімі работнікамі краіны праводзіцца велізарная праца, і гэта важна прызнаць.-0-