16 ліпеня, Віцебск /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Імя артыста - удзельніка наступнага Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" стала вядома на цырымоніі ўзнагароджання пераможцаў конкурсу выканаўцаў эстраднай песні "Віцебск" ужо сёння, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Генеральны дырэктар цэнтра культуры "Віцебск", дырэктар міжнароднага фестывалю Радзівон Бас упершыню за ўвесь час правядзення конкурсаў уручыў запрашэнне на ўдзел у наступным фестывалі ў якасці запрошанага артыста конкурсантцы. Ёю стала ўлюбёнка віцебскай публікі Саманта Ціна з Латвіі. Журы прысудзіла ёй першую прэмію. Радзівон Бас падзякаваў канкурсантаў за ўдзел. "Вы ўпрыгожылі сабою фестываль", - сказаў ён, звяртаючыся да маладых выканаўцаў. Асаблівыя словы прызнальнасці былі выказаны ў адрас міжнароднага журы. Саманта Ціна прыняла запрашэнне дырэкцыі ўдзельнічаць у XXII Міжнародным фестывалі мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску". Атрымліваючы ўзнагароду, яна сказала: "Я рада, што мне выпаў шанец прыняць удзел у гэтым конкурсе, я абавязкова прыеду на фестываль у якасці артысткі".-0-

БЕЛТА