Лепельскія актывісты ГА «БРСМ» наведалі рэспубліканскі спартыўны фестываль «Алімпія». Першы сакратар раённай арганізацыі ГА «БРСМ» Таццяна Шчарбач і яе муж Канстанцін, а таксама Павел Занько ўвайшлі ў склад віцебскай каманды. З добрымі вынікамі вярнуліся нашы хлопцы з гэтых спаборніцтваў: трэцяе месца сярод 19 каманд. Перамогі былі і ў асобных конкурсах. Напрыклад, прадстаўнікам Віцебшчыны не было роўных на паласе перашкод і ў перацягванні каната. У паркавым валейболе яны занялі другое месца. А ў конкурсе бівакаў, дзе ацэньвалі не толькі добраўпарадкаванне лагера, але і яго афармленне, сталі трэцімі.

На «Алімпіі» лепельчане ўдзельнічалі ўпершыню. Без сумневу, гэтыя тры дні ў намётавым лагеры на беразе Іслачы Валожынскага раёна запомняцца ім надоўга.

Наш кар.