— Кастрычнік і лістапад — самы аптымальны час для вакцынацыі ад грыпу, пакуль не пачаўся эпідсезон захворвання. У першую чаргу вакцынацыя абавязковая насельніцтву, якое ўваходзіць у групу рызыкі цяжкага цячэння захворвання. Гэта цяжарныя, дзеці да пяці гадоў, пажылыя асобы, людзі з хранічнымі захворваннямі і імунадэфіцытнымі станамі.

Зрабіць бясплатную прышчэпку ад грыпу ў бягучым годзе можна трохкампанентнай вакцынай «Грыппол Плюс» (вытворчасці Расійскай Федэрацыі).

Таксама можна атрымаць вакцынацыю супраць каранавіруснай інфекцыі.

Расказала Наталля Віктараўна і пра тое, што ў раёне стартавала вакцынацыя дзяўчынак супраць віруса папіломы чалавека. Асноўная мэта праграмы вакцынацыі заключаецца ў абароне жанчын ад раку шыйкі маткі, што з'яўляецца найбольш распаўсюджаным захворваннем, выкліканым ВПЧ.