2 лютага, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Урач адной з паліклінік Оршы затрыманы за выдачу фіктыўных бальнічных, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў аддзяленні інфармацыі і сувязяў з грамадскасцю УУС Віцебскага аблвыканкама.
За хабар у памеры Br280 тыс. загадчык аддзялення медустановы быў гатовы спрыяльна вырашыць пытанне аб выдачы фіктыўнага лістка непрацаздольнасці непрацуючаму 1982 года нараджэння.
У дачыненні да 53-гадовага работніка аховы здароўя ўзбуджана крымінальная справа па ч.2 арт.430 "Атрыманне хабару" КК Беларусі, якая прадугледжвае да дзесяці гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці і з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады.-0-
БЕЛТА
Урач адной з паліклінік Воршы затрыманы за выдачу фіктыўных бальнічных
2.2.20120 праглядаў