У «Скарбонцы» адбылося ўрачыстае адкрыццё выставы работ ізастудыі «Жар-птушка» пад назвай «Часы года».
Атмасферу стваралі: Ансамбль скрыпачоў «Гармонія» з зімовай мелодыяй. Класічная музыка ў жывым выкананні.Гэты год для студыі «Жар-птушка» і яе нязменнага кіраўніка Святланы Шайтор-Хаванскай — юбілейны!
15 гадоў яна дапамагае дзецям раскрываць таленты і смела маляваць свет усімі фарбамі.
Павіншаваць юных мастакоў прыйшлі калегі, бацькі, кіраўніцтва Цэнтра дзяцей і моладзі і нават… вясёлы клоўн! Сюрпрыз удаўся