Усе беларускія пляжы гатовыя да летняга сезону. Пра гэта заявіла ў эфіры праграмы "Галоўны эфір" тэлеканала "Беларусь 1" намеснік міністра аховы здароўя - галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Беларусі Наталля Жукава, паведамляе БЕЛТА.

У рэгіёнах і Мінску прайшла прыёмка месцаў адпачынку, камісія дала станоўчае заключэнне. Усе месцы адпачынку добраўпарадкаваны, маюць пэўную інфраструктуру. Санітарна-эпідэміялагічнай службай арганізаваны кантроль вады па паказчыках бяспекі. Сёння можна смела адпраўляцца да вадаёмаў, праводзіць там вольны час, адзначыла Наталля Жукава.
Паводле яе слоў, на працягу лета кантроль па пытаннях бяспекі вады і стану тэрыторый, а таксама стану гандлю будзе працягнуты.