30 верасня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Усё часцей замежныя госці едуць у Беларусь пераймаць вопыт будаўніцтва аграгарадкоў і арганізацыі сельгасвытворчасці. Пра гэта заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, выступаючы сёння на рэспубліканскім фестывалі-кірмашы працаўнікоў вёскі "Дажынкі-2011", перадае карэспандэнт БЕЛТА.
У Беларусі за кароткі час удалося стварыць магутны аграпрамысловы комплекс, падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. "Усё слабейшыя галасы так званых экспертаў, якія крытыкуюць нашу палітыку ў галіне сельскай гаспадаркі", - адзначыў ён. Усё часцей замежныя госці, у тым ліку і суседзі, захапляюцца дасягненнямі Беларусі і ўжо едуць сюды пераймаць вопыт як у будаўніцтве аграгарадкоў, так і ў арганізацыі вытворчасці, адзначыў Аляксандр Лукашэнка.
"Хтосьці скажа, што яны не толькі за вопытам прыбываюць да нас з-за мяжы, што вывозяць розныя тавары з нашай краіны. І гэты факт вельмі паказальны. Значыць, эканоміка працуе, склады не затавараны, прадукцыя якасная і карыстаецца попытам", - адзначыў беларускі лідар.-0-
БЕЛТА
Усё часцей замежныя госці едуць у Беларусь пераймаць вопыт АПК
30.9.20110 праглядаў