8 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Усе члены Савета Рэспублікі прымуць удзел у IV Усебеларускім народным сходзе. Пра гэта паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Савета Рэспублікі.
Завяршылася вылучэнне дэлегатаў на IV Усебеларускі народны сход. Усе 57 членаў Савета Рэспублікі абраны яго ўдзельнікамі. Яны прадстаўляюць розныя сферы дзейнасці: 13 чалавек з'яўляюцца работнікамі прамысловасці, будаўніцтва і транспарту, 8 – аграрна-прамысловага комплексу, 4 – іншых галін народнай гаспадаркі, 14 чалавек прадстаўляюць навуку, адукацыю, медыцыну, культуру і спорт, 18 – работнікі дзяржаўных органаў.
Парламентарыі будуць удзельнічаць у абмеркаванні вынікаў рэалізацыі праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2006-2010 гады і асноўных палажэнняў праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця на 2011-2015 гады.
IV Усебеларускі народны сход адбудзецца ў Мінску 6-7 снежня 2010 года. У ім прымуць удзел 2,5 тыс. чалавек.-0-
БЕЛТА
Усе члены Савета Рэспублікі стануць удзельнікамі IV Усебеларускага народнага сходу
8.11.20100 праглядаў