23 ліпеня, Гродна /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Дзяржава не будзе адмаўляцца ад прынцыпаў сацыяльна арыентаванай эканомікі. Пра гэта заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння на нарадзе аб перспектывах развіцця ААТ "Гродна Азот", перадае карэспандэнт БЕЛТА. "Скажу проста: сутнасць нашай палітыкі заключаецца ў тым, што ўсе гэтыя аміяк, карбамід, гайкі, каровы, быкі - усё гэта нішто перад чалавекам. Усё павінна быць пастаўлена на службу чалавеку, - сказаў Прэзідэнт. - Так, вытворчасць, але толькі ў імя адной мэты - чалавека. Мы 15 гадоў праводзілі такую палітыку і ад яе не сыдзем". Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што нельга любой цаной падымаць эфектыўнасць вытворчасці. Ён упэўнены ў тым, што няма нічога дрэннага, што ў Беларусі існуюць пэўныя сацыяльныя нагрузкі на прадпрыемствы. "Кожны чалавек акрамя зарплаты павінен мець магчымасць ездзіць у санаторыі, але самае галоўнае - гэта дзеці, каб працоўныя гэтага калектыву мелі магчымасць свайго дзіцяці адвесці ў дзіцячы сад, у школу адправіць і каб прадпрыемства за гэта несла адказнасць. Гэта вышэйшая мэта любога чалавека, і ніякія рынкавыя адносіны гэтага не заменяць". -0-

БЕЛТА