6 верасня, Івацэвічы /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Усе раённыя бальніцы ў Беларусі павінны быць мадэрнізаваны на такім жа высокім узроўні, як у Івацэвічах. Аб гэтым сёння заявіў кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка, наведваючы Івацэвіцкую цэнтральную раённую бальніцу, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Прэзідэнт пазітыўна ацаніў усё тое, што зроблена пры рэканструкцыі гэтай раённай бальніцы. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў гэтым пытанні не павінна быць пустаслоўя, што для яго вельмі важна. Ён падкрэсліў, што трэба здымаць усе праблемы і недахопы, якія маюцца ў ахове здароўя. "Я не шкадую, што прыехаў сюды, у Івацэвічы. Галоўнае - не паглядзець, што добрая бальніца. Галоўнае - зняць усе пытанні, якія яшчэ маюцца. У нас ёсць два гады на завяршэнне мадэрнізацыі аховы здароўя, потым трэба рухацца далей. Калі сёння беларускія медыкі праводзяць аперацыі па лапараскапічнай замене ныркі, значыць, мы ўмеем рабіць вельмі многае, і будзем развівацца, а таксама будзем імкнуцца павышаць якасць медыцынскага абслугоўвання", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.-0-

БЕЛТА