1 чэрвеня, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Усе раёны Віцебскай вобласці прыступілі да першага ўкосу шматгадовых траў, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА старшыня камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Віцебскага аблвыканкама Сяргей Догель.
Аграрыям трэба правесці ўкос шматгадовых траў на плошчы 250 тыс.га. Па стане на раніцу 1 чэрвеня ўжо сабрана 20 тыс.га. Лідарамі касавіцы з'яўляюцца гаспадаркі Дубровенскага, Докшыцкага, Глыбоцкага, Талачынскага і Чашніцкага раёнаў.
Завяршыць уборку траў першага ўкосу намечана ў другой палове чэрвеня. Плануецца нарыхтаваць 760 тыс.т кармавых адзінак, або 17 ц кармавых адзінак на ўмоўную галаву жывёлы.
"На сённяшні дзень касавіца з'яўляецца прыярытэтным напрамкам дзейнасці працаўнікоў вёскі. Да гэтай работы мы прыступілі арганізавана, без спазненняў па фазах развіцця шматгадовых траў", - дадаў Сяргей Догель.-0-
БЕЛТА
Усе раёны Віцебскай вобласці прыступілі да першага ўкосу шматгадовых траў
1.6.20120 праглядаў