22 красавіка, Віцебск /Алена Ціханава - БЕЛТА/. Усе раёны Віцебскай вобласці ўключыліся ў пасяўную кампанію, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў камітэце па сельскай гаспадарцы і харчаванні Віцебскага аблвыканкама.
Раннімі збожжавымі і зернебабовымі засеяна 1 тыс. 640 га. "Каб не ўпусціць аптымальныя тэрміны, работы арганізаваны ў дзве змены. Тэхніка выязджае на палі а 6.00, вяртаецца - каля 22.00", - падкрэслілі ў аблсельгаспрадзе.
Адначасова з севам аграрыі вядуць падкормку азімых культур. У цэлым па вобласці ўжо апрацавана 12% азімых збожжавых, 14% рапсу, 15% сенажацяў і пашаў (раннія пашавы падкармлены на 80% плошчаў). У работах задзейнічаны ўвесь парк спецыяльных комплексных агрэгатаў для ўнясення ўгнаенняў "Роса" і "Дзвіна".
У цяперашні час у гаспадаркі паступіла 86% угнаенняў, раёны цалкам забяспечаны насенным матэрыялам і пратрухвальнікамі. Перадпасяўную апрацоўку прайшлі 20% насення яравых збожжавых і зернебабовых культур.
У рэгіёнах вобласці працуюць тэхналагічныя групы аблсельгаспрода, якія праводзяць маніторынг сітуацыі і аказваюць метадычную дапамогу аграрыям на месцах.
У бягучым годзе агульная плошча пасеваў у Віцебскай вобласці складзе 850 тыс.га, з іх азімыя збожжавыя займаюць 231 тыс.га, азімы рапс - 55 тыс.га.-0-