25 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Усе рэгіёны Беларусі прыступілі да сяўбы ранніх яравых збожжавых і зернебабовых, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.
Паводле аператыўных даных на 25 сакавіка, гэтыя культуры пасеяны больш чым на 179 тыс. га, што складае 17,2% ад запланаванага. Больш за ўсё (49,3% і 50% ад плана) ранніх яравых збожжавых і зернебабовых пасеяна ў гаспадарках Гомельскай і Брэсцкай абласцей адпаведна. Крыху больш чым на 14% выканана заданне аграрыямі Гродзенскага рэгіёну, на 10,4% - Мінскага. Апошнімі ў пасяўную кампанію ўключыліся гаспадаркі Магілёўскай і Віцебскай абласцей, у якіх на 25 сакавіка засеяна менш за 1% плошчаў, адведзеных пад гэтыя культуры.
Як адзначылі ў Мінсельгасхарч, у гаспадарках працягваецца падкормка азімых збожжавых, азімага рапсу, шматгадовых траў, сенажацяў і пашаў, а таксама сяўба шматгадовых траў. Яны, па наяўнай на 25 сакавіка інфармацыі, пасеяны на плошчы каля 111 тыс.га, што складае каля траціны ад запланаванага аб'ёму.-0-
Навіны Беларусі (БЕЛТА)