1 ліпеня, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Усе творчыя калектывы горада прымуць удзел у святочных мерапрыемствах з нагоды Дня Незалежнасці ў Віцебску, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў аддзеле культуры Віцебскага гарвыканкама.
У горадзе на Дзвіне святкаванне Дня Незалежнасці 3 ліпеня пачнецца з урачыстага ўскладання кветак да Манумента воінам-вызваліцелям і мітынгу з удзелам кіраўніцтва Віцебскага аблвыканкама і гарвыканкама, грамадскасці. Затым адбудзецца вялікае харэаграфічнае прадстаўленне "Квітней, Беларусь!", у якім задзейнічаны спартсмены і артысты (у тым ліку і самыя юныя) горада. Выступленні творчых калектываў Віцебска ў гэты дзень можна будзе ўбачыць на ўсіх канцэртных пляцоўках горада.
Забаўляльныя праграмы падрыхтавалі таксама комплекс культурна-масавага адпачынку імя Савецкай Арміі, Парк культуры і адпачынку чыгуначнікаў, комплекс "Залатое кальцо Віцебска "Дзвіна", гарадскі заапарк. Увагу гараджан прыцягнуць пешаходныя зоны на вуліцах Суворава і Талстога, дзе разгорнецца выстава-кірмаш работ віцебскіх мастакоў і народных майстроў, пройдзе выступленне выканаўцаў на народных інструментах.
Свой уклад у агульнае свята зробяць і актывісты БРСМ: маладыя людзі будуць прапаноўваць мінакам сімвалічныя чырвона-зялёныя стужачкі. Увечары віцябчан і гасцей горада на плошчы Перамогі збярэ канцэрт і акцыя "Заспяваем гімн разам". Завершыць насычаны падзеямі дзень святочны феерверк.
Народныя гулянні, святочныя канцэрты пройдуць з нагоды Дня Незалежнасці і ў іншых гарадах і раённых цэнтрах Віцебскай вобласці.-0-
БЕЛТА
Усе творчыя калектывы горада выступяць на Дзень Незалежнасці ў Віцебску
1.7.20120 праглядаў