12 красавіка, Мазырскі раён /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Уступленне Расіі ў САT не акажа негатыўнага ўплыву на працу беларускіх прампрадпрыемстваў. Аб гэтым заявіў сёння, адказваючы на пытанні журналістаў у Мазырскім раёне, першы віцэ-прэм'ер Беларусі Уладзімір Сямашка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Расія ў выніку ўступлення ў САT па шэрагу пазіцый знізіць увознае мыта ў межах 5%, па іншых пазіцыях магчымае павышэнне. Разам з тым дадзеныя змяненні не створаць сур'ёзных праблем для беларускіх прамысловых прадпрыемстваў, якія працуюць у сферы машынабудавання. "Мы не вельмі асцерагаемся ўступлення Расіі ў САT. Вядома, па некаторых пазіцыях можа крыху пагоршыцца сітуацыя, але тым не менш я не асцерагаюся гэтага", - сказаў першы віцэ-прэм'ер.
Уладзімір Сямашка адзначыў, што, напрыклад, беларускі камбайн КЗС-1218 у цяперашні час каштуе каля $180 тыс. у эквіваленце. У той жа час кошт аналагічных яму узораў заходняй вытворчасці складае $320-350 тыс. "Ёсць яшчэ пэўны запас па цане, каб не баяцца гэтых 5%", - сказаў першы віцэ-прэм'ер.
"Трэба пашыраць свой наменклатурны шэраг, характарыстыкі, паляпшаць суадносіны цана-якасць, займацца арганізацыяй сэрвісу", - дадаў Уладзімір Сямашка.-0-
БЕЛТА
У.Сямашка: уступленне Расіі ў САT не акажа негатыўнага ўплыву на працу беларускіх прампрадпрыемстваў
12.4.20120 праглядаў