III Сусветная алімпіяда па гіравым трыятлоне адбудзецца з 14 па 17 верасня на базе Віцебскага цэнтральнага спартыўнага комплексу, паведаміў БЕЛТА старшыня рэспубліканскай федэрацыі гіравога спорту і сілавога жонгліравання Уладзімір Каташук.

Гіравы трыятлон - малады від спорту, які заснаваны на пад'ёме гір, дыферэнцыраваных па вазе, у звычайных і экстрэмальных умовах з розным рэгламентам часу. Ён уключае ў сябе шэраг розных напрамкаў. Мерапрыемства ў Віцебску абяцае быць маштабным і багатым на рэкорды: чакаецца ўдзел каля 200 атлетаў з 20-25 краін свету, у тым ліку беларуса Вячаслава Харанеку - шматразовага чэмпіёна і рэкардсмена свету па пад'ёме цяжараў, яго імя не раз было занесена ў Кнігу рэкордаў Гінэса. Будуць індывідуальныя і групавыя залікі і спробы ўсталяваць новыя найвышэйшыя дасягненні.
Ганаровым госцем, вядома, стане адзін з заснавальнікаў гіравога трыятлону - 70-гадовы прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі гіравых відаў спорту Анатоль Ежоў. Аднак з-за сур'ёзных праблем са здароўем ён наўрад ці ў гэты раз возьме ў рукі гіру.
Акрамя таго, у праграме алімпіяды запланавана правядзенне кубка губернатара (старшыня аблвыканкама Мікалай Шэрстнёў папярэдне пацвердзіў свой удзел) і адкрыты чэмпіянат вобласці па гіравым спорце.