III Сусветная алімпіяда па гіравым трыатлоне збярэ ў Віцебску ўдзельнікаў з больш чым 20 краін, паведамілі БЕЛТА ў Віцебскім гарвыканкаме.
Мерапрыемства пройдзе з 14 па 17 верасня на базе Віцебскага цэнтральнага спартыўнага комплексу. За перамогу ў індывідуальных і групавых заліках будуць змагацца каля 200 атлетаў, у тым ліку прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі гіравых відаў спорту Анатоль Ежоў. Свой удзел у алімпіядзе пацвердзіў таксама старшыня Віцебскага аблвыканкама Мікалай Шарстнёў.
Арганізатарамі спаборніцтва выступаюць Міжнародная федэрацыя гіравога трыатлона і Міжнародная канфедэрацыя майстроў гіравога спорту пры падтрымцы Віцебскага аблвыканкама і гарвыканкама.