Сусветны банк падтрымае мадэрнізацыю вышэйшай адукацыі ў Беларусі, паведаміў кіраўнік прадстаўніцтва Сусветнага банка ў Беларусі Алекс Крэмер у праграме "Актуальнае інтэрв'ю" на тэлеканале "Беларусь 1", паведамляе БЕЛТА.

"На просьбу ўрада мы пачынаем распрацоўку праекта ў сферы вышэйшай адукацыі. Гэта дазволіць Беларусі адаптаваць сістэму ўніверсітэтаў пад сучасныя стандарты, навучальныя праграмы пад патрэбы працадаўцаў і рынку працы", - сказаў Алекс Крэмер.

Кіраўнік прадстаўніцтва Сусветнага банка таксама адзначыў праект па мадэрнізацыі агульных сярэдніх школ. "Да 2022 года 25 тыс. дзяцей будуць навучацца ў сучасных школах, мадэрнізаваных у рамках праекта з Мінадукацыі", - адзначыў ён.

Пра добры ўзровень адукацыі ў Беларусі вядома далёка за межамі краіны, дадаў Алекс Крэмер. Аднак, па яго словах, сістэме патрабуецца ўдасканаленне. "Дзеці павінны не проста запамінаць нейкія факты, а ўмець самастойна асвойваць веды", - сказаў ён.

Навіны Беларусі (БЕЛТА)