Штогод Міжнародная арганізацыя працы выбірае цэнтральную тэму, да якой неабходна прыцягнуць увагу ўрадаў, працадаўцаў і грамадскасці як да нявырашанай праблемы ў сферы ўмоў і аховы працы. Тэма Сусветнага дня аховы працы ў 2022 годзе – «Агульнымі намаганнямі сфарміраваць пазітыўную культуру аховы працы».
Штогод Міжнародная арганізацыя працы выбірае цэнтральную тэму, да якой неабходна прыцягнуць увагу ўрадаў, працадаўцаў і грамадскасці як да нявырашанай праблемы ў сферы ўмоў і аховы працы. Тэма Сусветнага дня аховы працы ў 2022 годзе – «Агульнымі намаганнямі сфарміраваць пазітыўную культуру аховы працы».
Пазітыўная культура аховы працы на працоўных месцах азначае, што адміністрацыя і работнікі прадпрыемстваў шануюць бяспечнае і здаровае вытворчае асяроддзе і прыкладаюць намаганні да яго забеспячэння праз сістэму ўстаноўленых правоў, адказнасці і абавязкаў, калі прынцыпам прафілактыкі надаецца самы высокі прыярытэт. Неабходная для гэтага умова – адкрыты абмен інфармацыяй і дыялог, пабудаваны на даверы і узаемнай павазе.
Падчас пандэміі праблемы бяспекі і аховы працы значна ўзраслі. Пандэмія COVID-19 яшчэ раз паказала, што наяўнасць надзейнай сістэмы аховы працы пры актыўным удзеле ўсіх зацікаўленых бакоў, гуляюць найважнейшую ролю ў захаванні нармальных умоў працы і забеспячэнні бяспекі і здароўя работнікаў на ўсіх этапах – пачынаючы з распрацоўкі і перагляду палітыкі і нарматыўна-прававой базы па ахове працы да практычнага прымянення іх на рабочых месцах.
Дзейны сацыяльны дыялог уносіць вырашальны ўклад ва ўкіраваннем прадпрыемствам неабходна, у межах супольнага дыялогу з працадаўцамі:
- дамагацца строгага выканання патрабаванняў дзеючай нарматыўнай базы;
- актыўна ўдзельнічаць у распрацоўцы і ажыццяўленні эфектыўных мер прафілактычнага і ахоўнага характару;
- дамагацца павелічэння капітальных укладанняў, накіраваных на паляпшэнне умоў працы, рэканструкцыю і мадэрнізацыю вытворчасці, набыццё неабходнага сертыфікаванага абсталявання для працы і сродкаў індывідуальнай абароны;
- прымаць актыўны ўдзел у навучанні персаналу, у тым ліку на працоўных месцах;
- настойваць на уцягванні ўсіх удзельнікаў працоўнага працэсу – ад вышэйшага кіраўніцтва да рабочых, у стварэнне бяспечных працоўных месцаў;
- патрабаваць аднаўлення і развіцця сістэмы аказання медыцынскай дапамогі на вытворчасці.
Рэалізацыя арганізацыямі гэтых мер стане яшчэ адным крокам на шляху фарміравання пазітыўнай культуры аховы працы і павышэння яе бяспекі.
Сусветны дзень аховы працы ў 2022 годзе прысвечаны стратэгіям фарміравання пазітыўнай культуры аховы працы праз падтрымку і прасоўванне канцэпцыі «Нулявога траўматызму».
«Нулявы траўматызм» – гэта новы падыход да арганізацыі прафілактыкі, які аб'ядноўвае тры напрамкі – бяспека, гігіена працы і дабрабыт работнікаў на ўсіх узроўнях вытворчасці.
Зыходзячы з вышэйназванага, рэкамендуем усім арганізацыям, размешчаным на тэрыторыі Лепельскага раёна, правесці мерапрыемствы, прымеркаваныя да Сусветнага дня аховы працы – 28 красавіка.
Формы правядзення Дня аховы працы ў Вашай арганізацыі:
– мерапрыемствы па ўдасканаленні сістэм кіравання аховай працы і ацэнкі вытворчых рызык;
- перагляд інструкцый па ахове працы;
– абследаванне структурных падраздзяленняў (аддзелаў, участкаў і інш.) з мэтай праверкі фактычнага стану ўмоў і аховы працы са складаннем акта;
- выданне выніковага дакумента (прыказу, распараджэння) па выніках праведзенага абследавання структурных падраздзяленняў з указаннем мерапрыемстваў па ліквідацыі выяўленых недахопаў і крыніцы іх фінансавання;
- правядзенне лекцый, семінараў, прафілактычных гутарак з работнікамі па пытаннях электрабяспекі, аказання першай дапамогі пацярпелым на вытворчасці і г.д.;
– правядзенне розных мерапрыемстваў па культуры вытворчасці, аглядаў- конкурсаў на лепшую арганізацыю аховы працы ў структурных падраздзяленнях;
– унедрэнне станоўчага вопыту па стварэнні здаровых і бяспечных умоў працы на кожным працоўным месцы;
– правядзенне сходаў працоўнага калектыву (структурнага падраздзялення), на якіх разглядаюцца пытанні аб стане ўмоў і аховы працы, выкананні раздзелаў калектыўнага дагавора, выкананні работнікамі патрабаванняў законаў і нарматыўных прававых актаў па ахове працы і іншае;
– афармленне стэндаў (вуглоў) «Ахова працы»;
– правядзенне анкетавання сярод работнікаў па пытаннях аховы працы: «пытанне-адказ», «скрыня даверу»;
– выпуск насценных газет і агітацыйнай інфармацыі па пытаннях аховы працы;
– правядзенне дабрачынных акцый, напрыклад: аказанне персанальнай матэрыяльнай падтрымкі або канкрэтнай дапамогі былым работнікам, вызваленым з прычыны траўмы; якія маюць патрэбу дзеючым работнікам;
Прапануем падвесці вынікі правядзення Сусветнага Дня аховы працы на пасяджэнні камісіі па ахове працы арганізацыі з афармленнем пратакола і з вызначэннем лепшых структурных падраздзяленняў, кіраўнікоў і работнікаў у галіне аховы працы.
Вынікі правядзення Сусветнага дня аховы працы рэкамендуем давесці да ведама ўсіх работнікаў Вашай арганізацыі.
Спадзяёмся, што праведзеныя мерапрыемствы будуць спрыяць прадухіленню няшчасных выпадкаў, зніжэнню верагоднасці захворванняў на працоўных месцах.