Штогод у трэцюю нядзелю лістапада ўстаноўлены Сусветны дзень памяці ахвяр дарожна-транспартных здарэнняў. У гэты дзень узгадваюць мільёны загінулых і пацярпелых у выніку ДТЗ.



З пачатку года на дарогах Віцебшчыны ў 307 аварыях загінулі 66 чалавек (з іх 4 дзіцяці), 320 зарэгістраваны пацярпелымі, 30 чалавек знаходзіліся ў нецвярозым стане.

17 лістапада супрацоўнікі ДАІ вобласці правядуць прафілактычную акцыю, каб нагадаць людзям пра маштабы смяротнасці і інваліднасці ў выніку аварый.
 
Залішняя самаўпэўнасць, спадзяванне на поспех - тыя якасці кіроўцаў, якія могуць прывесці да сумнага зыходу паездкі. Алкаголь - падступны сябар для ўсіх удзельнікаў дарожнага руху. Той, хто сеў за руль ровара ў стане алкагольнага ап'янення, можа і сесці за руль аўтамабіля ў такім жа стане. А гэта ўжо патэнцыйны забойца на дарозе. Пешаходы падвяргаюць сябе небяспецы, вырашыўшы перайсці дарогу там, дзе ім заўгодна. Але нават тыя, хто робіць гэта па пешаходным пераходзе, часам забываюць паглядзець па баках або наўмысна ідуць на "чырвоны". Вынік - загубленае жыццё і кіроўцы, і пацярпелага пад коламі аўто.

Сусветны дзень памяці ахвяр ДТЗ – нагода задумацца пра бяспеку на дарогах.