Ён адзначаецца па прапанове Генеральнай Асамблеі ААН штогод, пачынаючы з 2005 года, у трэцюю нядзелю лістапада. Мэта — не толькі ўшанаваць памяць тых, чые жыцці абарваліся на дарогах, і выказаць спачуванні іх сем'ям, але і прыцягнуць увагу да праблемы забеспячэння бяспекі дарожнага руху.

У крытычных сітуацыях лік ідзе на хвіліны і нават секунды! Своечасовы прыезд хуткай дапамогі, ратавальнікаў ці міліцыі можа выратаваць жыццё і паменшыць цяжар траўм пацярпелых.

Таму АЧАНЬ важна забяспечыць свабодны праезд экстранных службаў!

У выпадку ўзнікнення затору, які перашкаджае руху транспартных сродкаў аператыўнага прызначэння, кіроўцы павінны забяспечыць «калідор бяспекі». Для гэтага транспартныя сродкі, якія знаходзяцца ў крайняй левай паласе руху, павінны заняць у гэтай паласе крайняе правае становішча (п. 79.6 ПДР).

Захаванне правілаў дарожнага руху ратуе жыцці. Зніжэнне хуткасці, выкарыстанне рамянёў бяспекі і дзіцячых утрымліваючых прыстасаванняў, паважлівае стаўленне да пешаходаў і веласіпедыстаў, уважлівасць за рулём — гэта простыя, але дзейсныя крокі, якія кожны можа рабіць штодня.

ДАІ ПРЫЗЫВАЕ: давайце зробім усё ад нас залежнае, каб трагедый на дарогах было як мага менш!

Паглядзіце відэаролік — гэта сумесны праект галоўнага ўпраўлення ДАІ МУС і краінавага офіса САЗ у Беларусі.