27 снежня 2021 г. на ўсенароднае абмеркаванне вынесены праект змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.
27 снежня 2021 г. на ўсенароднае абмеркаванне вынесены праект змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.
З праектам змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь можна азнаёміцца на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале па спасылцы.
Праект у друкаваным выглядзе будзе даступны для азнакамлення ў публічным цэнтры прававой інфармацыі, які функцыянуе на базе Лепельскай цэнтральнай раённай бібліятэкі. http://lepelcbs.vitebsk.by/pcpi.php
Меркаванні грамадзян адносна зместу праекта змяненняў і дапаўненняў, а таксама магчымыя прапановы па яго ўдасканаленні накіроўваюцца ў Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі адным з наступных спосабаў:
- па электроннай пошце sbor@ncpi.gov.by;
- пры дапамозе электроннай формы (https://sbor.pravo.by/);
- у пісьмовым выглядзе па адрасе 220030, г. Мінск, вул. Берсона, 1а, НЦПІ, з паметкай «Канстытуцыя».
Каардынацыя работ па зборы водгукаў грамадзян па праекце змяненняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, вынесенаму для ўсенароднага абмеркавання, праводзіцца Нацыянальным цэнтрам прававой інфармацыі.
Паступіўшыя матэрыялы будуць абагульняцца і сістэматызавацца.