Гараджанам сталі паступаць званкі ад нібыта кіраўніцтва горада. Спачатку зламыснікі прадстаўляюцца і пытаюцца пра тое, чаму грамадзянін не з'явіўся ў гарвыканкам. Пасля гэтага ідуць пагрозы пра тое, што ім вядомы факты фінансавання экстрэмісцкай дзейнасці і нясплаты падаткаў. Далей ахвяры кажуць, што з ёй звяжацца супрацоўнік КДБ або іншага сілавога ведамства. Падчас размовы ён просіць перавесці грошы на патрэбны махлярам рахунак.

Як распавяла оперупаўнаважаны ўпраўлення па барацьбе з кіберзлачыннасцю УУС Віцебскага аблвыканкама Рэспублікі Беларусь Юлія Колдыбава, такія званкі – гэта падман, які закліканы пазбавіць чалавека грошай. Яна падкрэсліла, што махляры прымяняюць усё новыя схемы падману і для таго, каб не стаць чарговай ахвярай, трэба перапыніць любыя размовы з невядомымі абанентамі і паведаміць пра тое, што здарылася, у міліцыю і іншыя праваахоўныя ведамствы.