Так, старшыня Лепельскай раённай прафсаюзнай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Наталля Мончык сумесна з адміністрацыяй і старшынёй пярвічкі ААТ "Лепельаграсэрвіс" напярэдадні Дня пажылога чалавека наведалі жанчыну, якая не адно дзесяцігоддзе прысвяціла сябе прадпрыемству і прафсаюзнаму руху - Таццяну Васільеўну Лукомскую.
З добрымі словамі і пажаданнямі звярнуліся да былога прафсаюзнага лідара Наталля Эрыкасаўна, а таксама дырэктар прадпрыемства Міхаіл Снапкоўскі і прафсаюзны лідар Людміла Верацяшонак.
У завяршэнні віншавання Наталля Эрыкасаўна ўручыла Падзячны ліст за шматгадовую працу, падкрэсліўшы, што Дзень пажылых людзей – гэта свята дабра і павагі да старэйшага пакалення і адзначыўшы, што мудрасць старэйшых пакаленняў неабходна нароўні з ініцыятывай маладых для развіцця грамадства.