Сустрэча са старшынёй Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і старшынёй Віцебскага аблвыканкама
16.3.20220 праглядаў
Сёння ў клубе 19-й асобнай гвардзейскай Мікалаеўска-Будапешцкай ордэна Суворава II ступені механізаванай брыгады, якая дыслацыруецца ў в.Заслонава, адбылася сустрэча вайскоўцаў, прадстаўнікоў працоўных калектываў населенага пункта з Кіраўніком Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Ігарам Сергеенкам і старшынёй Віцебскага аблвыканкама Аляксандрам Субоціным.
Асноўныя тэмы абмеркавання — няпростая сітуацыя, якая склалася ва Украіне, уплыў санкцый, якія прад'яўляюцца з боку краін Захаду, на эканамічнае развіццё Беларусі і Расіі, а таксама іншыя актуальныя пытанні.

