12 снежня намеснік начальніка Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС Уладзімір Каліновіч Лутахін правёў сустрэчу з працоўным калектывам ДУ «Лепельскі ваенны санаторый Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь».

12 снежня намеснік начальніка Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС Уладзімір Каліновіч Лутахін правёў сустрэчу з працоўным калектывам ДУ «Лепельскі ваенны санаторый Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь».

У ходзе сустрэчы Уладзімір Каліновіч даў інфармацыю аб сітуацыі, якая склалася з пажарамі і гібеллю людзей на іх, прывёў канкрэтныя прыклады і асноўныя прычыны ўзнікнення пажараў, закранаў пытанні як вытворчай, так і бытавой бяспекі. Таксама прадстаўнік МНС даў інфармацыю аб пажарах, якія адбыліся па прычыне дзіцячага свавольства, нагадаў прысутным аб недапушчальнасці пакідання дзяцей без нагляду.

Працаўнікам санаторыя Уладзімір Каліновіч рэкамендаваў усталяваць аўтаномны пажарны апавяшчальнік, прывёў прыклады выратавання людзей у выніку спрацоўкі АПА. Таксама прысутным нагадаў аб правілах карыстання першаснымі сродкамі пажаратушэння.

Падрабязна спыніў увагу на падрыхтоўцы да навагодніх святаў. Расказаў прысутным, якія мерапрыемствы дапамогуць пазбегнуць надзвычайных сітуацый у святочныя дні, а таксама папярэдзіў аб небяспецы выхаду на неакрэплы лёд і аб небяспецы выкарыстання піратэхнічных вырабаў, пасля чаго адказаў на пытанні грамадзян, якія іх цікавілі.

У завяршэнні ўдзельнікі мерапрыемства пазнаёміліся з мабільным дадаткам «МНС Беларусі: Дапамога побач». Таксама ў ходзе сустрэчы былі прадэманстраваны відэафільмы.