У рэжыме відэаканферэнцсувязі з калегамі з адміністрацыі Ленінск-Кузнецкага гарадскога акругі і Заканадаўчага Сходу Кемераўскай вобласці Расійскай Федэрацыі сустрэліся старшыня раённага выканаўчага камітэта Міхаіл Кісялевіч, старшыня раённага Савета дэпутатаў Ігар Урбан і іншыя зацікаўленыя. 

Галоўнае пытанне на парадку дня — заключэнне пагаднення аб устанаўленні сацыяльна-эканамічных сувязей.