31 жніўня начальнік Лепельскага раённага аддзела па НС Ловец Валянцін Эдуардавіч правёў сустрэчу ў працоўным калектыве ДСГАУ «Лепельская сортавыпрабавальная станцыя».

31 жніўня начальнік Лепельскага раённага аддзела па НС Ловец Валянцін Эдуардавіч правёў сустрэчу ў працоўным калектыве ДСГАУ «Лепельская сортавыпрабавальная станцыя». У сваім выступленні начальнік аддзела акцэнтаваў увагу працаўнікоў вёскі на неабходнасці няўхільнага выканання норм і правілаў пажарнай бяспекі ў перыяд уборкі ўраджаю, а таксама ў паўсядзённай дзейнасці на працоўным месцы, расказаў, як паводзіць сябе пры выяўленні пажару, нагадаў правілы карыстання першаснымі сродкамі пажаратушэння. Прывёў прыклады апошніх пажараў, якія адбыліся на аб'ектах аграпрамысловага комплексу ў рэспубліцы. Нягледзячы на завяршэнне ўборачнай кампаніі, было ўказана на неабходнасць пастаяннага кантролю за станам сельскагаспадарчай тэхнікі, яе своечасовай чысткі і мыцця.