14 чэрвеня, Гродна /Алена Стасюкевіч - БЕЛТА/. Сустрэчы кіраўнікоў дзяржорганаў з насельніцтвам - гэта не аднаразовая акцыя, не піяр, а нармальная сістэма працы з людзьмі. Такое меркаванне выказаў журналістам старшыня Савета Рэспублікі Анатоль Рубінаў, які сёння ў Гродне правёў сустрэчу з працоўным калектывам ААТ "Гроднажылбуд", перадае карэспандэнт БЕЛТА. Суразмоўніцтва прадстаўнікоў вышэйшых органаў улады з насельніцтвам, працоўнымі калектывамі актуальна заўсёды, незалежна ад сітуацыі ў краіне, сказаў Анатоль Рубінаў. "Такая праца павінна быць сістэмнай як паміж народам і ўладай, так і ўнутры кожнага асобнага прадпрыемства. Ад таго, як будуць працаваць кіраўнікі, залежыць жыццё, дабрабыт кожнага прадстаўніка калектыву і наадварот, таксама і ў грамадстве ў цэлым. Беспрэцэдэнтнае суразмоўніцтва паміж уладай і насельніцтвам не павінна спыняцца. На гэтым настойвае і Прэзідэнт, які сам ездзіць па краіне, сустракаецца з людзьмі, і гэта абсалютна правільна", - падкрэсліў старшыня Савета Рэспублікі. "Сёння сітуацыя ў краіне няпростая, людзі чымсьці незадаволены, узбуджаны, можа быць, не зусім арыентаваны, што і чаму адбываецца, - сказаў ён. - Сустрэчы даюць магчымасць абмеркаваць хвалюючыя пытанні, расказаць, як глядзіць на праблему ўрад, якія прапануе рашэнні і што наступіць за імі, і даведацца, як іх ацэньваюць людзі і што прапануюць". Як адзначыў Анатоль Рубінаў, "аптымальныя рашэнні праблем трэба шукаць разам, для чаго суразмаўляць адкрыта і аб'ектыўна". ААТ "Гроднажылбуд" - адна з вядучых арганізацый у будаўнічай галіне Гродзенскай вобласці і Беларусі. Прадпрыемства спецыялізуецца на комплексе работ па праектаванні і будаўніцтве жылых дамоў. Пры гэтым сіламі фірмы выконваюцца работы ад інжынерна-геалагічных вышуканняў да пусканаладачных работ зманціраванага абсталявання, уключаючы выпуск будаўнічых канструкцый. Прадпрыемства ўласнымі сіламі выконвае 95% комплексу будаўніча-мантажных работ. Агульная колькасць калектыву налічвае больш за 3 тыс. чалавек. -0-

БЕЛТА