12 мая, Ліда /Кар. БЕЛТА/. Сустрэчы з грамадзянамі на месцах дазваляюць уладзе бачыць рэальныя праблемы людзей. Аб гэтым заявіў сёння ў Лідзе журналістам старшыня Савета Рэспублікі Анатоль Рубінаў, які правёў асабісты прыём грамадзян і адказаў на пытанні жыхароў Ліды па прамой тэлефоннай лініі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Анатоль Рубінаў падкрэсліў, што падобныя сустрэчы на месцах ні ў якім разе не падмяняюць работу мясцовых органаў улады. Гэтыя сустрэчы дазваляюць непасрэдна даведацца, чым жывуць людзі, што іх хвалюе і, акрамя таго, высветліць, як вырашаюцца іх пытанні мясцовымі органамі ўлады.
"Улада не павінна быць адарвана ад народа, трэба бачыць праблемы, каб у наступным прынятыя рашэнне не былі кабінетнымі", - адзначыў старшыня Савета Рэспублікі. Жыхароў Ліды, па яго словах, хвалююць пытанні, якія тычацца жыллёвых праблем, прагучала шмат скаргаў на судовыя рашэнні, а таксама прапановы па добраўпарадкаванні новых мікрараёнаў, устаноўцы святлафораў.
Усе гэтыя праблемы знаходзяцца пад кантролем мясцовай улады. Вырашыць многія з іх адначасова немагчыма. "Часам чалавеку трэба проста, каб яго выслухалі, падтрымалі, і мы абавязаны гэта рабіць у тым ліку", - падкрэсліў Анатоль Рубінаў.
Ён таксама адзначыў, што штогод у Савет Рэспублікі паступае каля тысячы зваротаў грамадзян. "Кожнае пытанне, кожны падобны зварот, які паступіў чыноўніку, павінна быць прынята і ў абавязковым парадку даведзена да канца", - падкрэсліў старшыня Савета Рэспублікі.-0-
БЕЛТА
Сустрэчы з грамадзянамі на месцах дазваляюць уладзе бачыць рэальныя праблемы людзей - А.Рубінаў
12.5.20110 праглядаў