26 лістапада, Віцебск /Алена Ціханава - БЕЛТА/. Другі этап маніторынгу работы мясцовых органаў улады і арганізацый са зваротамі грамадзян пройдзе ў Віцебскай вобласці з 27 лістапада па 5 снежня, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў КДК Віцебскай вобласці.

На выкананне даручэння Прэзідэнта Беларусі маніторынг праводзіць міжведамасная рэспубліканская рабочая група, у склад якой уваходзяць прадстаўнікі Камітэта дзяржаўнага кантролю рэспублікі і вобласці, Міністэрстваў жыллёва-камунальнай гаспадаркі, архітэктуры і будаўніцтва, пракуратуры Віцебскай вобласці.

Члены рабочай групы 27 лістапада і 3 снежня наведаюць Расонскі, 4 снежня - Глыбоцкі, 3 і 5 снежня - Шаркаўшчынскі раёны.

"Падчас другога этапу маніторынгу будуць не толькі арганізаваны традыцыйныя "прамыя тэлефонныя лініі", асабістыя прыёмы грамадзян і сустрэчы ў працоўных калектывах, але і ўжыты такі від вывучэння меркавання насельніцтва, як анкетаванне. Пры правядзенні першага этапу, які прайшоў у маі бягучага года, у ананімным анкетаванні прынялі ўдзел больш за 1,3 тыс. чалавек. Гэта жыхары Талачынскага, Чашніцкага, Мёрскага, Браслаўскага і Сенненскага раёнаў, а таксама гарадоў Орша і Наваполацк", - растлумачылі ў КДК. -0-

Навіны Беларусі (БЕЛТА)