У рамках правядзення 2 этапу рэспубліканскай акцыі «Бяспека - у кожны дом!» інспектарам групы прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Лепельскага раённага аддзела па НС Аляксандрам Садоўскім праведзены прафілактычныя мерапрыемствы ў школах №1 і №3 горада Лепеля.

У рамках правядзення 2 этапу рэспубліканскай акцыі «Бяспека - у кожны дом!» інспектарам групы прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Лепельскага раённага аддзела па НС Аляксандрам Садоўскім праведзены прафілактычныя мерапрыемствы ў школах №1 і №3 горада Лепеля. У сваіх выступленнях супрацоўнік аддзела акцэнтаваў увагу вучняў і педагогаў на асноўных прычынах узнікнення пажараў і гібелі людзей ад іх, што трэба рабіць, каб пазбегнуць трагічных наступстваў. У ходзе мерапрыемстваў са школьнікамі праведзены конкурсы «Усталюй АПІ», «Апрананне баявога адзення». Прадэманстраваны навучальныя відэафільмы «Вогнетушыцель» і «Паводзіны пры пажары ў школе». З дапамогай прэзентацыі азнаёміў прысутных з мабільным дадаткам «МНС Беларусі. Дапамога побач», расказаў аб яго прызначэнні, магчымасцях і асноўных функцыях. Рэкамендаваў усталяваць дадзенае прыкладанне ўладальнікам смартфонаў або планшэтаў для таго, каб эфектыўна дзейнічаць у любой нештатнай сітуацыі. Дадатак выклікаў вялікую цікавасць у прысутных. У завяршэнні мерапрыемстваў інспектарам праведзены віктарыны па пытаннях пажарнай бяспекі, актыўным удзельнікам уручаны памяткі па бяспецы жыццядзейнасці.