24 лютага, Віцебск /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Другі атрад хуткага рэагавання стварае ў Віцебскай вобласці рэгіянальная арганізацыя Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа (БТЧК), паведаміла карэспандэнту БЕЛТА старшыня Віцебскай абласной арганізацыі БТЧК Галіна Жаланава.
Атрад з ліку валанцёраў і добраахвотнікаў будзе дзейнічаць на тэрыторыі Пастаўскага, Браслаўскага і Глыбоцкага раёнаў у межах праграмы "Рэагаванне на надзвычайныя сітуацыі", якую рэалізуюць Віцебская абласная арганізацыя БАТЧК і Вісагінскі камітэт Літоўскага Чырвонага Крыжа. Атрад сфарміраваны з 15 чалавек. Гэта людзі розных прафесій: і рабочыя, і медыцынскія работнікі, і настаўнікі, якіх аб'ядноўвае бескарыслівае жаданне прыйсці на дапамогу іншым людзям. У цяперашні час група праходзіць тэарэтычную падрыхтоўку.
А вось іх калегі-валанцёры з першага атрада хуткага рэагавання, які дыслакуецца ў Віцебску, ужо год як цесна супрацоўнічаюць з абласным упраўленнем МНС і УУС аблвыканкама. Сумесна з Лёзненскім раённым аддзелам па НС яны аказвалі дапамогу жыхарам адрэзанай павадкавымі водамі вёскі. У марозныя лютаўскія дні добраахвотнікі сталі ўдзельнікамі сумеснай з УУС акцыі "Нам важны кожны" і на працягу амаль трох тыдняў штодня выязджалі ў месцы, дзе жылі асобы без пэўнага месца жыхарства, паілі іх гарачым гарбатай, раздавалі прадуктовыя наборы і цёплыя рэчы. Яны аказалі дапамогу больш чым 600 бяздомным.
Як адзначыла Галіна Жаланава, атрад абсталёўваецца за кошт сродкаў Чырвонага Крыжа: набыты ўніформа, сродкі індывідуальнай абароны, у атрада ёсць палатка і генератар для яе абагрэву, маецца запас прадуктовых набораў. Вясной бягучага года добраахвотнікі з атрада хуткага рэагавання пройдуць курсы па аказанні першай медыцынскай дапамогі на базе Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Не выключана, што віцебскія валанцёры ўпершыню прадставяць Беларусь на Балтыйскіх спаборніцтвах атрадаў хуткага рэагавання, якія пройдуць у Літве гэтым летам.-0-
БЕЛТА
Другі валанцёрскі атрад хуткага рэагавання ствараецца ў Віцебскай вобласці
24.2.20120 праглядаў