Уступная кампанія ў Беларусі працягваецца. Наступны этап (пасля правядзення цэнтралізаванага тэсціравання) - час для падачы дакументаў у ВНУ. Абітурыенты могуць забраць свае сертыфікаты ЦТ у пунктах правядзення тэсціравання, у якіх яны праходзілі выпрабаванні па вучэбных прадметах у асноўны ці рэзервовы дзень, і падаваць з 8 ліпеня дакументы на выбраныя факультэты, распавялі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-цэнтры Міністэрства адукацыі.

Тэрміны падачы дакументаў прадугледжаны пастановай Міністэрства адукацыі №18 ад 8 красавіка. Прыём дакументаў на бюджэтныя месцы ў вочнай (дзённай, вячэрняй) або завочнай, у тым ліку дыстанцыйнай формах, у дзяржаўных ВНУ будзе праводзіцца з 8 па 15 ліпеня. Пры гэтым па завочнай форме ў ВНУ сельгаспрофілю свае тэрміны - з 1 па 30 лістапада. Тэрміны ўстаноўлены і для тых, хто хоча атрымаць вышэйшую адукацыю за кошт сродкаў юрыдычных асоб, індывідуальных прадпрымальнікаў, фізічных асоб або ўласных сродкаў.

Абітурыенты, якія жадаюць атрымаць вышэйшую адукацыю на платнай аснове і здаюць уступныя выпрабаванні ў ВНУ (акрамя завочнай формы ў ВНУ сельгаспрофілю), дакументы павінны падаць з 8 па 15 ліпеня; а тыя, хто падае на завочную форму ў ВНУ сельгаспрофілю - з 1 па 30 лістапада.