ВНУ Беларусі сёння завяршаюць асобныя ўступныя выпрабаванні, паведамляе БЕЛТА.
ВНУ Беларусі сёння завяршаюць залічэнне абітурыентаў на бюджэтную форму навучання, паведамляе БЕЛТА.
Прыём дакументаў на вакантныя бюджэтныя месцы дадатковага набору на дзённую і завочную формы ў большасці ВНУ працягнецца па 1 жніўня. Інфармацыю аб наяўнасці вакантных месцаў дадатковага набору можна знайсці на сайтах ВНУ.
Прыём дакументаў на навучанне на ўмовах аплаты на вочнай (дзённай, вячэрняй) або завочнай, у тым ліку дыстанцыйнай, формах у дзяржаўных і прыватных ВНУ для абітурыентаў, якія не здаюць унутраныя ўступныя выпрабаванні ў ВНУ, праводзіцца з 12 ліпеня па 4 жніўня (у сілавыя ВНУ - 12-31 ліпеня, у творчыя - з 12 ліпеня па 2 жніўня). Завершыцца прыёмная кампанія ў ВНУ 6 жніўня - апошні дзень залічэння на платнай аснове.