Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 14 красавіка 2014 года падпісаў Указ № 165 «Аб унясенні змен і дапаўненняў ва ўказы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па пытаннях страхавой дзейнасці».
Дакументам ажыццяўляецца комплексная карэкціроўка заканадаўства аб страхаванні ў мэтах павышэння эфектыўнасці дзяржаўнага рэгулявання страхавой дзейнасці, канкурэнтаздольнасці і ўстойлівасці страхавога рынку Беларусі.
Указам прадугледжаны меры, накіраваныя на забеспячэнне фінансавай кампенсацыі прычыненай грамадзянам і арганізацыям шкоды пры ўзнікненні надзвычайнай сітуацыі на патэнцыйна небяспечных аб'ектах і пры перавозцы небяспечных грузаў прадугледжваецца ўвядзенне двух новых відаў абавязковага страхавання: грамадзянскай адказнасці юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў за шкоду, прычыненую дзейнасцю, звязанай з эксплуатацыяй асобных аб'ектаў, і грамадзянскай адказнасці перавозчыка пры перавозцы небяспечных грузаў.
Змены, прадугледжаныя Указам, улічваюць маючую адбыцца гарманізацыю заканадаўстваў удзельнікаў агульнага фінансавага рынку Еўразійскага эканамічнага саюза.