11 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Аб'ём валавога ўнутранага прадукту Беларусі ў студзені-ліпені 2010 года павялічыўся ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года ў супастаўных цэнах на 7% і склаў у бягучых цэнах Br83,836 трлн., паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце. У адпаведнасці з прагнозам сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі ў 2010 годзе прадугледжаны рост ВУП на 11-13%. Вытворчасць прамысловай прадукцыі за сем месяцаў 2010 года склала 109,6% (гадавы прагноз 110-112%) да ўзроўню такога ж перыяду мінулага года і дасягнула больш Br86,324 трлн. Выпуск спажывецкіх тавараў склаў Br19,278 трлн. (111,1%), у тым ліку харчовых - Br10,502 трлн. (110,6%), нехарчовых - Br7,638 трлн. (112,4%). Прагноз на 2010 год па вытворчасці спажывецкіх тавараў - 114-115%. -0-

БЕЛТА