21 ліпеня, Мінск /Кацярына Нячаева - БЕЛТА/. Тэмп росту валавога ўнутранага прадукту Беларусі за перыяд 2011-2015 гадоў павінен скласці 162-168%. Аб гэтым заявіў прэм'ер-міністр Сяргей Сідорскі сёння на пасяджэнні рэспубліканскага аргкамітэта па падрыхтоўцы і правядзенні чацвёртага Усебеларускага народнага сходу, перадае карэспандэнт БЕЛТА. У аснове павышэння валавога ўнутранага прадукту, на думку прэм'ер-міністра, павінна быць маштабная паскораная мадэрнізацыя эканомікі, а таксама стварэнне новых прарыўных напрамкаў. Гэта прадыктавана тым, што ў рэспубліцы не шмат сыравінных рэсурсаў. Эканоміка надзвычай залежная ад імпарту энерганосьбітаў, сыравіны. "Дзейнасць вядзе да таго, каб жыць за кошт высокай кваліфікацыі, інтэлекту спецыялістаў, развіцця маларэсурсаёмістых высокатэхналагічных вытворчасцей з высокай доляй дабаўленай вартасці", - сказаў Сяргей Сідорскі. Прэм'ер-міністр падкрэсліў, што на першае месца ў бліжэйшыя 5 гадоў урад будзе ставіць якасныя паказчыкі развіцця эканомікі. "Гэта перш за ўсё рэнтабельнасць продажаў, тэмп росту прадукцыйнасці працы, экспарт тавараў і паслуг", - растлумачыў ён.

БЕЛТА