12 ліпеня, Мінск /Ірына Аніскевіч - БЕЛТА/. Валавы ўнутраны прадукт Беларусі за шэсць месяцаў бягучага года павялічыўся ў параўнанні з аналагічным перыядам 2009-га ў супастаўных цэнах на 6,6% і склаў у бягучых цэнах Br69,542 трлн., паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце. У адпаведнасці з прагнозам сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі ў 2010 годзе прадугледжаны рост ВУП на 11-13%. Вытворчасць прамысловай прадукцыі за шэсць месяцаў 2010 года склала 108,6% (гадавы прагноз 110-112%) да ўзроўню такога ж перыяду мінулага года і дасягнула больш Br72,609 трлн. Выпуск спажывецкіх тавараў склаў Br16,347 трлн. (111,2%), у тым ліку харчовых - Br8,8872 трлн. (110,9%), нехарчовых - Br6,516 трлн. (111,9%). Прагноз на 2010 год па вытворчасці спажывецкіх тавараў - 114-115%. -0-

БЕЛТА