14 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Валавы ўнутраны прадукт Беларусі за студзень 2011 года павялічыўся на 7,4% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце. У адпаведнасці з прагнозам сацыяльна-эканамічнага развіцця ў 2011 годзе ВУП павінен скласці да ўзроўню 2010 года 109-110%. Вытворчасць прамысловай прадукцыі ў першы месяц года ўзрасла на 6,4% і склала Br14,97 трлн. (гадавы прагноз росту - на 9-9,5%). Рост інвестыцый склаў за студзень 2011 года 134,1% і дасягнуў Br3,103 трлн.-0-

БЕЛТА