Пра гэта ішла размова на падагульняючым пасяджэнні калегіі ўпраўлення спорту і турызму аблвыканкама.
Алімпійскія медалі – гэта вельмі знакава і прыемна, - адзначыў намеснік старшыні аблвыканкама Вячаслаў Дурноў. – Пры гэтым вялікую ўвагу трэба надаваць рабоце дзіцяча-юнацкіх школ. Усе нашы спартыўныя функцыянеры павінны разумець, што калі ў іх дыпломах напісана «Трэнер-выкладчык», то яны павінны выхаваць асобу, патрыёта сваёй краіны.
У пасяджэнні прынялі ўдзел таксама прадстаўнікі сектара спорту і турызму Лепельскага раённага выканаўчага камітэта.
У вобласці адзначылі якасную працу і высокія вынікі Лепельшчыны за 2024 год, у тым ліку стварэнне новай арганізацыі – ДУ «Турыстычны інфармацыйны цэнтр «Лепель», і, вядома, адкрыццё фізкультурна-аздараўленчага цэнтра з басейнам.
Вячаслаў Дурноў: работнікам спартыўнай галіны важна не толькі рыхтаваць спартсменаў высокага класа, але і выхоўваць патрыётаў
7.3.20250 праглядаў