Сумеснае ўзаемадзеянне будзе спрыяць абмену вопытам і ўзаемнаму ўзбагачэнню, адзначыў намеснік старшыні аблвыканкама Вячаслаў Дурноў на сустрэчы ў Віцебску са старшынямі прафцэнтраў Расіі.
– Паміж абласной прафсаюзнай арганізацыяй і аблвыканкамам наладжана плённая праца. Упэўнены, што прыезд калег з Расіі дазволіць яшчэ больш аб'яднаць сумесныя намаганні, напрацоўкі, вопыт на карысць членаў прафсаюза, а таксама будзе спрыяць абмену вопытам і ўзаемнаму ўзбагачэнню. Тым больш што нам ёсць чаму павучыцца адзін у аднаго, – сказаў Вячаслаў Дурноў.
Падчас размовы было адзначана, што калегамі са Смаленска запазычаны вопыт работы каардынацыйных саветаў, з якім прафсаюзы Расіі пазнаёміліся ў Оршы.